Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 19.04.2024
Национальный центр правовой информации Республики Беларусь

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 мая 2018 г. № 206

Аб афіцыйных геральдычных сімвалах

У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пастанаўляю:

1. Заснаваць:

эмблему Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;

флаг Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

2. Зацвердзіць:

Палажэнне аб эмблеме Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, яе апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб флагу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).

3. Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных сімвалаў ажыццяўляць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, і іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
29.05.2018 № 206

ПАЛАЖЭННЕ
аб эмблеме Міністэрства працы і сацыяльнай абароны

1. Эмблема Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (далей – эмблема) з’яўляецца адметным знакам Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

2. Выява эмблемы размяшчаецца на флагу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ганаровых граматах Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і падзяках Міністра працы і сацыяльнай абароны.

3. Выява эмблемы можа выкарыстоўвацца на друкаванай, інфармацыйнай, сувенірнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы працы, занятасці і сацыяльнай абароны, устаноў сацыяльнага абслугоўвання, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4. Выява эмблемы можа размяшчацца ў службовых кабінетах Міністра працы і сацыяльнай абароны, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам працы і сацыяльнай абароны.

5. Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым, чорна-белым і аб’ёмным варыянтах.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
29.05.2018 № 206

Апісанне эмблемы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны

1. Эмблема Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўяўляе сабой круг зялёнага колеру, абрамлены лаўровым вянком залацістага колеру. У верхняй частцы круга размешчана выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь залацістага колеру.

2. У цэнтры круга – барочны шчыт зялёнага колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру і размешчаным вертыкальна беларускім арнаментам залацістага колеру. На шчыце – выява шасцярні серабрыстага колеру, якая абрамляе круг залацістага колеру. У крузе знаходзіцца выява парастка зялёнага колеру, стылізаванага пад фігуру чалавека. Пад шчытом – кісці рук далонямі ўверх залацістага колеру.

3. У ніжняй частцы круга размешчана дэвізная стужка чырвонага і зялёнага колераў з надпісам «МІНІСТЭРСТВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ» залацістага колеру.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
29.05.2018 № 206

Выява эмблемы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (каляровая)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
29.05.2018 № 206

Выява эмблемы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
29.05.2018 № 206

ПАЛАЖЭННЕ
аб флагу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны

1. Флаг Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (далей – флаг) з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.

2. Флаг можа размяшчацца на будынках Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы працы, занятасці і сацыяльнай абароны, устаноў сацыяльнага абслугоўвання, а таксама ў службовых кабінетах Міністра працы і сацыяльнай абароны, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам працы і сацыяльнай абароны.

Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флага Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і іншых флагаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь».

3. Выява флага можа выкарыстоўвацца на друкаванай, інфармацыйнай, сувенірнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы працы, занятасці і сацыяльнай абароны, устаноў сацыяльнага абслугоўвання, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4. Флаг можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, а таксама пры правядзенні культурных і спартыўных мерапрыемстваў.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
29.05.2018 № 206

Апісанне флага Міністэрства працы і сацыяльнай абароны

Флаг Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры вонкавага і адваротнага бакоў палотнішча размешчана эмблема Міністэрства працы і сацыяльнай абароны дыяметрам 3/4 шырыні палотнішча. Уздоўж верхняга і ніжняга краёў флага – палосы зялёнага колеру памерам 1/20 шырыні палотнішча кожная.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
29.05.2018 № 206

Выява флага Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (каляровая)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
29.05.2018 № 206

Выява флага Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.