• Главная
  • Закон Республики Беларусь № 384-З (Закон Республики Беларусь от 26 мая 2012 г. № ...
Обсудить
на форуме
Закладки

ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 мая 2012 г. № 384-З

Аб афіцыйных геральдычных сімвалах

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 3 мая 2012 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 8 мая 2012 года

Изменения и дополнения:

Закон Республики Беларусь от 28 апреля 2015 г. № 256-З (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 01.05.2015, 2/2254) <H11500256>

 

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 1. Афіцыйныя геральдычныя сімвалы

Пад афіцыйнымі геральдычнымі сімваламі ў мэтах гэтага Закона разумеюцца заснаваныя адпаведнымі дзяржаўнымі органамі (службовымi асобамi), іншымі арганізацыямі сімвалы, якія адлюстроўваюць гістарычныя, геаграфічныя, нацыянальныя, сацыяльныя, культурныя, тапанімічныя і іншыя традыцыi i асаблівасці, указваюць на службовую, прафесійную ці іншую прыналежнасць, з’яўляюцца формай заахвочвання за ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці дзяржаўнага органа, iншай арганізацыі.

Афіцыйнымі геральдычнымі сімваламі з’яўляюцца:

гербы, флагі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак;

эмблемы і нагрудныя знакі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

флагі, сцягі, эмблемы, штандарты, нагрудныя і апазнавальныя знакі дзяржаўных органаў, іх структурных падраздзяленняў і падначаленых (уваходзячых у склад, сістэму) арганізацый, а таксама вiдаў i родаў войск Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь (далей – дзяржаўныя органы), іншых дзяржаўных арганізацый;

флагі, эмблемы, нагрудныя і апазнавальныя знакі рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафесіянальных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый);

форменнае адзенне, у тым ліку ваенная форма адзення, форма адзення (далей – форменнае адзенне) ваеннаслужачых, работнікаў (супрацоўнікаў) дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў;

флагі, эмблемы, нагрудныя і апазнавальныя знакі, форменнае адзенне асобных службаў некалькіх арганізацый рознай ведамаснай прыналежнасці, якія выконваюць аднолькавыя функцыі.

Да афіцыйных геральдычных сімвалаў, указаных у абзацы сёмым часткi другой гэтага артыкула, прымяняюцца палажэннi, прадугледжаныя гэтым Законам для стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгістрацыі і выкарыстання афіцыйных геральдычных сімвалаў дзяржаўных органаў.

Артыкул 2. Асноўныя тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, і іх азначэнні

У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны і іх азначэнні:

апазнавальны знак – сімвал, які заснаваны для абазначэння прыналежнасці тэрыторый, будынкаў, збудаванняў, транспартных сродкаў, спецыяльнай тэхнікі і іншых аб’ектаў дзяржаўным органам, іншым арганізацыям;

апісанне афіцыйных геральдычных сімвалаў – тэкставая інфармацыя аб іх графічным эталоне;

выява афіцыйных геральдычных сімвалаў – іх графічны эталон, які выкананы ў каляровай версіі і з перадачай колеру ўмоўнай штрыхоўкай (шафіроўкай);

геральдычныя правілы – гістарычна ўсталяваныя патрабаванні да стварэння афіцыйных геральдычных сімвалаў;

герб – адметны сімвал, які адлюстроўвае гістарычныя, геаграфічныя, сацыяльныя, культурныя, тапанімічныя і іншыя асаблівасці адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай ці тэрытарыяльнай адзінкі і ўяўляе сабой выяву, размешчаную на шчыце;

Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржаўны геральдычны рэгістр) – дзяржаўны інфармацыйны рэсурс, якi забяспечвае цэнтралізаваны ўлік афіцыйных геральдычных сімвалаў;

нагрудны знак – сімвал, які заснаваны для ўзнагароджання грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (знак адзнакі), для вызначэння службовай ці іншай прыналежнасці, адукацыі, прафесійных адрозненняў (знак адрознення);

рэгіструючы орган – дзяржаўны орган (яго структурнае падраздзяленне), які вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь для выканання працэдуры, звязанай з падрыхтоўкай афіцыйных геральдычных сімвалаў да абавязковай геральдычнай экспертызы, іх заснаваннем і дзяржаўнай рэгістрацыяй;

сцяг – пачэсны сімвал гонару, доблесці і славы адпаведнага дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, які вырабляецца ў выглядзе палотнішча са спецыяльнымі атрыбутамі (дрэўка, наверша, стужкі, шнуры, кісці, тасьма, махры, скаба, падток і інш.) у адзіным экзэмпляры;

флаг – сімвал, які адлюстроўвае гістарычныя, геаграфічныя, сацыяльныя, культурныя, тапанімічныя і іншыя асаблівасці адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай ці тэрытарыяльнай адзінкі, служыць для ідэнтыфікацыі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, вырабляецца ў выглядзе палотнішча з захаваннем устаноўленых прапорцый і можа тыражавацца;

форменнае адзенне – сімвал, які ўяўляе сабой від адзення і ўказвае на службовую ці іншую прыналежнасць асобы да адпаведнага дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыi, рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання;

штандарт – асабліва ганаровы сімвал адпаведнага дзяржаўнага органа, iншай дзяржаўнай арганізацыі (іх кіраўнікоў), які вырабляецца ў выглядзе палотнішча ў адзіным экзэмпляры;

эмблема – сімвал, які заснаваны для ідэнтыфікацыі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных органаў, іншых арганізацый i можа служыць асновай для стварэння іншых відаў афіцыйных геральдычных сімвалаў адпаведных спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных органаў, іншых арганізацый.

Артыкул 3. Сфера дзеяння гэтага Закона

Дзеянне гэтага Закона распаўсюджваецца на грамадскія адносіны, звязаныя са стварэннем, заснаваннем, дзяржаўнай рэгістрацыяй і выкарыстаннем афіцыйных геральдычных сімвалаў у Рэспубліцы Беларусь.

Дзеянне гэтага Закона не распаўсюджваецца на вызначэнне прававога статусу ордэнаў, медалёў і нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь, а таксама на прававое рэгуляванне пытанняў дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 4. Заканадаўства аб афіцыйных геральдычных сімвалах

Заканадаўства аб афіцыйных геральдычных сімвалах грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства, якія рэгулююць адносіны ў гэтай сферы.

Артыкул 5. Асноўныя прынцыпы стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгістрацыі і выкарыстання афіцыйных геральдычных сімвалаў

Асноўнымі прынцыпамі стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгістрацыі і выкарыстання афіцыйных геральдычных сімвалаў з’яўляюцца:

законнасць стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгістрацыі і выкарыстання афіцыйных геральдычных сімвалаў;

захаванне агульнадзяржаўных інтарэсаў, гістарычных, нацыянальных, сацыяльных, культурных і іншых традыцый, геральдычных правіл, якія адносяцца да афіцыйных геральдычных сімвалаў;

ахова дзяржавай афіцыйных геральдычных сімвалаў.

Артыкул 6. Каардынацыя дзейнасці па правядзенню адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгістрацыі і выкарыстання афіцыйных геральдычных сімвалаў

Каардынацыю дзейнасці па правядзенню адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгістрацыі і выкарыстання афіцыйных геральдычных сімвалаў ажыццяўляе Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (далей – Геральдычны савет).

Палажэнне аб Геральдычным савеце і яго персанальны склад зацвярджаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 2
СТВАРЭННЕ АФІЦЫЙНЫХ ГЕРАЛЬДЫЧНЫХ СІМВАЛАЎ

Артыкул 7. Падрыхтоўка і адабрэнне праектаў афіцыйных геральдычных сімвалаў

Стварэнне афіцыйных геральдычных сімвалаў складаецца з падрыхтоўкi іх праектаў, якiя ўключаюць у сябе выяву афіцыйнага геральдычнага сімвала i яго апiсанне, адабрэння гэтых праектаў адпаведнымі мясцовымі Саветамі дэпутатаў, дзяржаўнымі органамі, што ажыццяўляюць арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі органамі, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, рэспубліканскімі дзяржаўна-грамадскімі аб’яднаннямі, палітычнымі партыямі, прафесіянальнымі саюзамі, іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, іх саюзамі (асацыяцыямі) (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – зацікаўленыя арганізацыі).

Адабрэнне праектаў афіцыйных геральдычных сімвалаў ажыццяўляецца шляхам прыняцця рашэнняў зацікаўленымi арганізацыямi або ў iншай форме згоды кіраўнікоў гэтых арганізацый.

Артыкул 8. Патрабаванні да праектаў афіцыйных геральдычных сімвалаў

Выявы афіцыйных геральдычных сімвалаў падрыхтоўваюцца ў адпаведнасці з геральдычнымі правіламі і з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў, гістарычных, геаграфічных, нацыянальных, сацыяльных, культурных, тапанімічных і іншых традыцый i асаблівасцей, службовай, прафесiйнай ці іншай прыналежнасці, асноўных накірункаў дзейнасці спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных органаў, іншых арганізацый.

Выкарыстанне дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь у выявах афіцыйных геральдычных сімвалаў рэгулюецца заканадаўствам.

Выявы нагрудных знакаў не павiнны нагадваць дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь i перавышаць iх памеры, а таксама мець падобныя з iмi найменнi.

Апісанне афіцыйных геральдычных сімвалаў павінна адпавядаць іх выяве.

У апісанне афіцыйных геральдычных сімвалаў уключаецца інфармацыя, якая раскрывае сэнс выявы афіцыйнага геральдычнага сімвала, размяшчэнне і каляровае рашэнне яе элементаў, а таксама ўказвае на матывы выбару той ці іншай выявы афіцыйнага геральдычнага сімвала.

Пры наяўнасці ў выявах афіцыйных геральдычных сімвалаў надпісаў, зробленых на замежных мовах, у апісанні афіцыйных геральдычных сімвалаў указваецца пераклад гэтых надпісаў на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Абрэвіятуры ў выявах афіцыйных геральдычных сімвалаў падлягаюць расшыфроўцы ў іх апісаннях.

Афіцыйныя геральдычныя сімвалы спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных органаў, іншых арганізацый павінны адрознівацца ад афіцыйных геральдычных сімвалаў іншых спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, створаных або ліквідаваных ва ўстаноўленым парадку ў Рэспубліцы Беларусь, не супярэчыць гэтаму Закону, іншым актам заканадаўства, а таксама не парушаць правы на інтэлектуальную ўласнасць.

Афіцыйныя геральдычныя сімвалы не павінны служыць мэтам ажыццяўлення прапаганды вайны ці экстрэмісцкай дзейнасці.

ГЛАВА 3
ЗАСНАВАННЕ АФІЦЫЙНЫХ ГЕРАЛЬДЫЧНЫХ СІМВАЛАЎ

Артыкул 9. Падрыхтоўка да правядзення абавязковай геральдычнай экспертызы афіцыйных геральдычных сімвалаў

Зацікаўленыя арганізацыі падаюць у рэгіструючы орган заяву аб правядзенні абавязковай геральдычнай экспертызы ў Геральдычным савеце афіцыйнага геральдычнага сімвала, які засноўваецца. Да заявы прыкладаюцца:

каляровая выява афіцыйнага геральдычнага сімвала;

выява афіцыйнага геральдычнага сімвала з перадачай колеру ўмоўнай штрыхоўкай (шафіроўкай);

апісанне афіцыйнага геральдычнага сімвала;

праект палажэння аб афіцыйным геральдычным сімвале;

абгрунтаванне неабходнасці заснавання афіцыйнага геральдычнага сімвала.

У праекце палажэння аб нагрудным знаку павінны быць указаны:

катэгорыі грамадзян, якія ўзнагароджваюцца нагрудным знакам;

парадак прадстаўлення грамадзян да ўзнагароджання нагрудным знакам;

назва спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі;

парадак уручэння нагруднага знака;

парадак нашэння і размяшчэння нагруднага знака;

парадак выдачы дублікатаў нагруднага знака і пасведчанняў да яго;

прававыя і сацыяльныя гарантыі грамадзянам, якія ўзнагароджаны нагрудным знакам.

Праект палажэння аб нагрудным знаку можа змяшчаць і іншыя звесткі аб узнагароджанні грамадзян нагрудным знакам.

Рэгіструючы орган у пяцідзённы тэрмін накіроўвае паступіўшыя заяву і іншыя дакументы, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, у Геральдычны савет для правядзення абавязковай геральдычнай экспертызы афіцыйнага геральдычнага сімвала, які засноўваецца.

Артыкул 10. Абавязковая геральдычная экспертыза афіцыйных геральдычных сімвалаў

Абавязковая геральдычная экспертыза афіцыйных геральдычных сімвалаў праводзiцца Геральдычным саветам у двухмесячны тэрмін.

Па выніках праведзенай абавязковай геральдычнай экспертызы Геральдычны савет выносiць адно з наступных экспертных заключэнняў:

аб магчымасці заснавання афіцыйнага геральдычнага сімвала;

аб неабходнасці дапрацоўкі афіцыйнага геральдычнага сімвала;

аб немэтазгоднасці заснавання афіцыйнага геральдычнага сімвала.

Падставамi для вынясення Геральдычным саветам экспертнага заключэння аб немэтазгоднасці заснавання афіцыйнага геральдычнага сімвала могуць быць:

неадпаведнасць прадстаўленых дакументаў патрабаванням, якія змяшчаюцца ў частках першай і другой артыкула 9 гэтага Закона;

тоеснасць афіцыйнага геральдычнага сімвала іншаму сімвалу, які раней быў унесены ў Дзяржаўны геральдычны рэгістр, або зарэгістраванаму ва ўстаноўленым парадку таварнаму знаку;

выкарыстанне ў якасці афіцыйнага геральдычнага сімвала элемента, які ўвайшоў у агульнае ўжыванне з іншым сэнсам;

парушэнне геральдычных правіл, неадпаведнасць агульнадзяржаўным інтарэсам, гістарычным, нацыянальным, сацыяльным, культурным, прафесійным і іншым традыцыям;

невыкананне патрабаванняў, якія змяшчаюцца ў частцы дзявятай артыкула 8 гэтага Закона.

Аб выніках праведзенай абавязковай геральдычнай экспертызы Геральдычны савет паведамляе рэгіструючаму органу ў пяцідзённы тэрмін з дня вынясення адпаведнага экспертнага заключэння.

Экспертнае заключэнне Геральдычнага савета можа быць абскарджана ў суд.

Артыкул 11. Прыняцце рашэння аб заснаванні афіцыйнага геральдычнага сімвала

Рэгіструючы орган у пяцідзённы тэрмін пасля атрымання экспертнага заключэння Геральдычнага савета паведамляе зацікаўленым арганізацыям аб магчымасці заснавання афіцыйнага геральдычнага сімвала, або аб неабходнасці яго дапрацоўкі, або аб немэтазгоднасці яго заснавання.

Гербы, флагі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак, эмблемы і нагрудныя знакі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, флагі, сцягі, эмблемы, штандарты, нагрудныя і апазнавальныя знакі дзяржаўных органаў (за выключэннем іх структурных падраздзяленняў і падначаленых (уваходзячых у склад, сістэму) арганізацый), форменнае адзенне ваеннаслужачых, работнікаў (супрацоўнікаў) дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый засноўваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь таксама могуць быць заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы асобных службаў некалькіх арганізацый рознай ведамаснай прыналежнасці, якія выконваюць аднолькавыя функцыі.

Зацікаўленыя арганізацыі, указаныя ў частцы другой гэтага артыкула, пасля атрымання паведамлення аб вынясеннi Геральдычным саветам экспертнага заключэння аб магчымасці заснавання афіцыйнага геральдычнага сімвала рыхтуюць праект нарматыўнага прававога акта і ва ўстаноўленым парадку прадстаўляюць яго Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь для прыняцця рашэння аб заснаванні адпаведных афіцыйных геральдычных сімвалаў.

Флагі, сцягі, эмблемы, штандарты, нагрудныя і апазнавальныя знакі структурных падраздзяленняў дзяржаўных органаў і падначаленых (уваходзячых у склад, сістэму) арганізацый, iншых дзяржаўных арганізацый, флагі, эмблемы, нагрудныя і апазнавальныя знакі рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафесіянальных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый), форменнае адзенне работнікаў рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў засноўваюцца адпаведнымi дзяржаўнымi органамi, iншымi арганізацыямi пасля атрымання экспертнага заключэння Геральдычнага савета аб магчымасці заснавання гэтых афіцыйных геральдычных сімвалаў.

Заснаванне форменнага адзення і знакаў адрознення работнікаў рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, падобных да форменнага адзення і знакаў адрознення ваеннаслужачых, работнікаў (супрацоўнікаў) дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, не дапускаецца.

Афіцыйныя геральдычныя сімвалы, якія заснаваны з парушэннем патрабаванняў заканадаўства, лічацца несапраўднымі.

ГЛАВА 4
ДЗЯРЖАЎНАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ АФІЦЫЙНЫХ ГЕРАЛЬДЫЧНЫХ СІМВАЛАЎ

Артыкул 12. Парадак дзяржаўнай рэгістрацыі афіцыйных геральдычных сімвалаў

Вядзенне Дзяржаўнага геральдычнага рэгістра ажыццяўляе рэгіструючы орган.

Рэгіструючы орган уносіць заснаваны афіцыйны геральдычны сімвал у Дзяржаўны геральдычны рэгістр разам з яго выявай, апісаннем, палажэннем аб гэтым сімвале і копіяй пасведчання аб яго дзяржаўнай рэгістрацыі і выдае пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі афіцыйнага геральдычнага сімвала.

Новы (зменены) афіцыйны геральдычны сімвал, які засноўваецца замест зарэгістраванага раней, а таксама дапрацаваны афіцыйны геральдычны сімвал на падставе экспертнага заключэння Геральдычнага савета падлягаюць абавязковай геральдычнай экспертызе ў парадку, устаноўленым главой 3 гэтага Закона, і дзяржаўнай рэгістрацыі.

Гербы, флагі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак, эмблемы спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, флагі, сцягі, эмблемы, штандарты і апазнавальныя знакі дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, форменнае адзенне ваеннаслужачых, работнікаў (супрацоўнікаў) дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый рэгіструюцца пасля іх заснавання.

Нагрудныя знакі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый рэгіструюцца пасля іх заснавання, прамысловага вырабу і перадачы ў двух экзэмплярах кожнага нагруднага знака ў рэгіструючы орган і дзяржаўную ўстанову «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь».

Флагі, эмблемы і апазнавальныя знакі рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафесіянальных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый), форменнае адзенне работнікаў рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў рэгіструюцца пасля іх заснавання і выплаты дзяржаўнай пошліны ў адпаведнасці з падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Нагрудныя знакі рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафесіянальных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый) рэгіструюцца пасля іх заснавання, прамысловага вырабу, перадачы ў двух экзэмплярах кожнага нагруднага знака ў рэгіструючы орган і дзяржаўную ўстанову «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь» і выплаты дзяржаўнай пошліны ў адпаведнасці з падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Выраб нагруднага знака можа ажыццяўляцца толькі пры яго адпаведнасці выяве гэтага афіцыйнага геральдычнага сімвала.

Артыкул 13. Выключэнне афіцыйных геральдычных сімвалаў з Дзяржаўнага геральдычнага рэгістра

Выключэнне афіцыйных геральдычных сімвалаў з Дзяржаўнага геральдычнага рэгістра ажыццяўляецца:

пры прыняцці Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь рашэння аб скасаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных i тэрытарыяльных адзінак, спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый;

па заявах арганізацый, якія заснавалі афіцыйныя геральдычныя сімвалы;

у выпадку спынення існавання адміністрацыйна-тэрытарыяльнай або тэрытарыяльнай адзінкі, спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання, палітычнай партыі, прафесіянальнага саюза, іншага грамадскага аб’яднання, iх саюзаў (асацыяцый).

ГЛАВА 5
ВЫКАРЫСТАННЕ АФІЦЫЙНЫХ ГЕРАЛЬДЫЧНЫХ СІМВАЛАЎ

Артыкул 14. Выкарыстанне гербаў і флагаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак, флагаў дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафесіянальных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый)

Гербы і флагі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак, флагі дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафесіянальных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый) (далей – гербы і флагі) размяшчаюцца ў іх будынках, памяшканнях пасяджэнняў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў.

Гербы і флагі могуць размяшчацца ў тых месцах, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжана размяшчэнне Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Іх размяшчэнне ў гэтым выпадку вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Гербы і флагі могуць выкарыстоўвацца таксама ў час дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, народных, працоўных свят і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.

Выкарыстанне гербаў і флагаў рэгламентуецца палажэннямі аб гэтых афіцыйных геральдычных сімвалах.

Артыкул 15. Выкарыстанне сцягоў і штандартаў дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый

Выкарыстанне сцягоў і штандартаў дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, уключаючы парадак іх уручэння, вынасу, захавання і ўтрымання, вызначаецца кіраўнікамі дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый.

Артыкул 16. Выкарыстанне выяў эмблем спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафесіянальных саюзаў, iншых грамадскіх аб’яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый)

Выявы эмблем спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафесіянальных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый) (далей – выявы эмблем) размяшчаюцца ў месцах знаходжання гэтых фондаў, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

Выявы эмблем могуць выкарыстоўвацца пры стварэнні нагрудных і апазнавальных знакаў, на бланках дакументаў, службовых пасведчаннях, ганаровых граматах і пісьмах з падзякай, спецыяльнай тэхніцы і сродках перамяшчэння, узнагароднай зброі, у друкаванай, рэкламна-інфармацыйнай, сувенірнай прадукцыі, кіна-, відэа- і фотаматэрыялах, пры правядзенні мерапрыемстваў, звязаных з дзейнасцю ўказаных у частцы першай гэтага артыкула фондаў, дзяржаўных органаў, iншых арганізацый, а таксама ў іншых мэтах.

Артыкул 17. Выкарыстанне нагрудных знакаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафесіянальных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый)

Нагрудныя знакі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафесіянальных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый) прызначаны для нашэння на форменным і цывільным адзенні ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Артыкул 18. Выкарыстанне апазнавальных знакаў дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафесіянальных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый)

Апазнавальныя знакі дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафесіянальных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый) могуць выкарыстоўвацца для абазначэння прыналежнасцi iм тэрыторый, будынкаў, збудаванняў, транспартных сродкаў, спецыяльнай тэхнікі, іншых аб’ектаў.

Артыкул 19. Выкарыстанне форменнага адзення ваеннаслужачых, работнікаў (супрацоўнікаў) дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый і рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў

Форменнае адзенне ваеннаслужачых, работнікаў (супрацоўнікаў) дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый і рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў выкарыстоўваецца пры выкананні прафесійных задач, службовых абавязкаў, пры ўдзеле ў святочных мерапрыемствах, атрыманні дзяржаўных узнагарод, узнагарод міжнародных і грамадскіх арганізацый Рэспублікі Беларусь, назначэнні на пасаду, прысваенні спецыяльных і воінскіх званняў, а таксама ў іншых выпадках.

Выкарыстанне работнікамі рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў форменнага адзення і знакаў адрознення, падобных да форменнага адзення і знакаў адрознення ваеннаслужачых, работнікаў (супрацоўнікаў) дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, забараняецца.

ГЛАВА 6
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 20. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб афіцыйных геральдычных сімвалах

Парушэнне заканадаўства аб афіцыйных геральдычных сімвалах цягне за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Артыкул 21. Унясенне змянення ў закон

В части первой статьи 5 Закона Республики Беларусь от 12 июля 2000 года «О статусе столицы Республики Беларусь – города Минска» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 67, 2/185; 2011 г., № 64, 2/1822) слова «, флаг и знамя» заменить словами «и флаг».

Артыкул 22. Меры па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 23. Уступленне ў сілу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

Пожалуйста, поверните свое устройство в горизонтальное положение.
Заказать
звонок